TheJournal.ru

журналы сетевых обитателей
 

Sarra: «Я вартую сваю мару, бо такім чынам я ведаю, што яна існуе. А хто пакахае вартавых саміх? Толькі тыя, каго яны вартуюць.»



Вясновая табе

Ты асцяроюжна дакранууся да сонца,
И на павейки матыльком яно села
Трамвай задумлива спрачауся з кироуцам,
Паветра лёгка и духмяна имжэла.
Ты апантана наглядау за свитанкам,
Дамы таропка расцягнули фиранки
Пакуль имя тваё не сталася модай,
Я усхвалю цябе вясноваю одай!
/// 17.04.2008 20:45 // Комментарии: 5 / 18.04.2008 05:58
/// Комментировать



Малітоўная ода

Буду ў шпіталі, не буду ведаць сябе, ціхмяна, сонечна-холадна прыйдзеш свет,
Хай ды будзе ты!
Хай ды застанецца восень ад сну майго фіранкавага лісця!
Хай ды вецер стрэне промень ранішнім днём, калі час праплыве цмокамі і хвалямі ля!
Слаўся.
І лесвіца!.. ! Зьявіся хто са мной! Я буду доўга-доўга чакаць! Шукаць знайду, ды не наканавана і ледзь чэзла, але ўсё ж…
Хай ды зьявіся!
Хай ды паглядзі!
Хай ды… Роўна мне—палячу. Таму лепш прыйдзі. Уласна, не абавязкова. Не павінны. І прычыны няма.
Абняслаўлюся. Амін мне. Пажадаеш, і табе.
/// 25.02.2008 16:57 // Комментарии: 8 / 10.05.2008 00:46
/// Комментировать



Some dance to remember, some dance to forget

Some dance to remember, some dance to forget
/// 22.02.2008 17:59 //
/// Комментировать



Што? !!

Горад не имчау маучаць
Я жадала биць па твары
Прежагвацца ад рэчау
Крыга у шкло
На гук—парэнчы
Тольки вусциш стау зникаць
И зламалися радары.
Паспрабуй, Сара, табе яшчэ палова жыцця засталася!
Як не цвелиць???? !! Як? !!! Адпачываць дзе??? !! Спосаб адпачынку???? Миты! Шляхи разыходзяцца, выники, ци ёсць у вас душа??? Я забываюся часам, што гэта мой свет, што я магу тут усё! А успомниць не атрымоуваецца, не атрымоуваецца, не атрымоуваецца!!!! Не атрымоуваецца!!!!
/// 22.02.2008 17:45 // Комментарии: 1 / 22.02.2008 18:13
/// Комментировать



Нежаданае як быццам бы каханне

Адлік пайшоў.
Усё, што зраблю, аддам і не пакіну.
Каб быць заўсёды без адценняў твару.
Каб быць сабой.
Зноў вяртаюся да цябе. Можа, таму, што не ўбачыла сёння.
Сёння быў цудоўны вечар—праўдзівы і амаль з мараў. Вельмі асаблівых мараў. А атрымліваецца, што думаю пра цябе. Малюю іх, а ты накладаешся на малюнак. Пішу пра святы і самагубства, а радкі ўсё роўна пра цябе. Нават калі не думала быццам пра цябе, бачыла туман і разважала пра анёлаў, прывіднай паставай зноў ты быў. Варажыла. Адзіная магчымасць не думаць. Параўноўваю. Кожны дзень бачу вочы. Твой погляд. Погляд не на мяне. А туды, куды я гляджу. Вось чаму думкі аб табе выклікаюць жах. Іншае—звычайнае. Іншае—лухта.
З задняга пляну павольна і страшна падпаўзае паніка. Не жадаю таго, на што гэта падобна. Сапраўды не жадаю—нават дзесьці глыбока і далёка. Таму што лішняе і балючае. Таму што не ведаю, што можа прынесці, акрамя абразлівай нізкай смерці. Таму што не вытрымаю на гэты раз. Таму што канец. Якім бы шчаслівым ён не быў. Выцягванне таго, што яшчэ засталося.
Я не жадаю паміраць так, тварам ў бруд. Нават калі упаду, горда адвярнуўшыся ад прычыны гэтай млоcцi.
Са змагання з уласнай кволасцю не выходзяць пераможцам, калі параза—сама наяўнасць кволасці.
Я прагну пісаць, а атрымліваецца толькі пра яго.
Прагну маляваць яго. Бачыць. Плянаваць. Думаць занадта болюча. Занадта катаванне.
Усё застаецца. Я дзейнічаю, раблю, размаўляю. Толькі ўсё губляе смак і сэнс. Абмежаванасць, ад якой невыносна цяжка пазбавіцца. Бо існасць прагне яе. Як крыўдна, калі сілы сыходзяць не на тое, каб жыць і адчуваць кожную рыску жыцця, а на тое, каб змагацца з аднабаковым магнітам. Не такое патрэбна. Такое загубіць.
А я жадала, каб станавілася лягчэй і цікавей, каб дапамога, а не хвароба.
Тым больш, што ён зусім мне не падыходзіць. Па-першае, не на таго падобны. Па-другое, падобны.
Я паспрабую. Я змагу. Хай ніколі больш не сустрэнемся. Хай ніколі не заўважае. Падазраю, што гэта тая самая лесвіца, якую я не змагла пераадолець тады. Зараз яна не здаецца мне такой немагчыма няпэунай. Час прыйшоў пераадолець і пайсці далей. Убачыць, што там.
Толькі пачатак. Трэба. Час дакладна прыйшоў. Дапамажы мне я!

/// 15.02.2008 16:30 // Комментарии: 6 / 15.02.2008 17:44
/// Комментировать



Нараджэнне новага

Нараджэнне
Моцна, цяжка, антуражна!
Імператарам адважным
Раскідаю прывід крылаў,
Кожны крок даруе сілу!
Хопіць!
Спрачацца недзе!
Губляць паперу
І спаць надзеяй!
Я не бачу
Жывых стварэнняў,
Я стану першай,
Хто будзе дыхаць!
Штоноч плыву
Штодзень маўчу
Штоноч гляджу
На уласны смех
Неба!
Чакай не падай! --
Мой плашч чырвоны
Падыме вецер!
Лесвіц
На ўсіх не будзе!
Маім падданым
Лягчэй маліцца!
Цяжка, моцна, грандыёзна!
Бог забіў сябе заўчасна
І пакуль яшчэ не позна
Я бягу прымаць адказнасць!
/// 11.02.2008 20:37 // Комментарии: 4 / 15.02.2008 01:14
/// Комментировать



Сорам. Далавах. Шкада.

Cорам….. Калісьці існаваў і спрачаўся, а сёння знік. Можа, мне падалося, але гэта занадта цяжка цяпер—бачыць і не чуць. Я лаюся, я гляджу, у большасці сваёй разумею. А патым знікаю ва ўласным настроі і няўцямнасці. Што добра? Што мае сэнс? Такім чынам я запускаю няспынную машыну. Кожны адказ ужо няправільны, бо быў выказаны і сфармуляваны. Бо фарміраваўся на нейкім падмурку. Зноў жадаю прачнуцца. Сёння як ніколі. Чым больш шукаю, чым больш перамагаю і атрымліваю падарункі, тым больш спрабую збегчы. Проста з кожным крокам растае адчуванне, што нешта існуе для мяне і патрэбна мне. Я згубілася. І ўздыхнула з палёгкай—бо акрэсліла аморфны стан адсутнасці падлогі. Столі і раней амаль што не было, ад сценаў патрохі адвыкла.
Шкада. Шкада, што ты, магчыма, бег.
І не паспееш.
Так шкада бывае сонца ці каханка з кінастужкі.
Я далавах. Я толькі там лячу ні з чым і без напружання!
Паспееш? Не паспееш? Цікава, праўда? Заплачаш, не заплачаш? А я вазьму—і пакахаю! Усім на злосць—не таго, каго ты жадаеш каб і ты! І ты! І ты! І не таго, каго ён жадае! А яго! Падыду, скажу яму адразу, і вам пакажу язык!
А я можа памятаю—сонца сядала шчыра неяк ланцужком
Я далавах і сярдую—ты не тут і тут быць не павінен!
/// 08.02.2008 14:26 // Комментарии: 4 / 12.02.2008 00:17
/// Комментировать



Жыццёвае крэда наконт сну, ці соннае крэда аб жыцці-- як паглядзець.

Раней Сара запісвала свае сны. А потым зразумела, што жыццё і сон—жахліва розныя рэчы. І у той жа момант адзначыла: яшчэ цалкам няясна, ці сапраўды яе сон—адзіная правільная рэальнасць.
Сара панічна баялася пазбавіцца сваіх сноў. Гэта ўскосны жах. Яна, па існасці, не жадала, каб ласкавая бездань стала намаляваным успамінам. Смак жыцця тады зусім згіне. Так вар’ят у сваёй бязглуздасці ходзіць па свеце, але не можа выйсці ў гэты свет з-за тоўстай напаўпразрыстай сцяны вакол. Бо не ведае, што яе не існуе, бо ўвогуле не абцяжарвае сябе глыбокім роздумам.
А Сара ад нараджэння сюды гідка не прымала вар’яцтва і ўсяго, што магло затлуміць галаву. Надта любіла сябе. Зараз яна, канешне, навучылася адрозніваць свой сэнс азначэння вар’яцтва і сэнс, які надавала гэтаму слову грамадства.
І нішто не магло параўнацца з асалодай сноў. Ступень асалоды мала залежала ад жыццёвага настрою і стану. Праўда, калі абставіны складваліся надта цяжка і непрыемна, магчымасць прачынацца ў сон рабілася меншай. А калі не ставала часу на мары і адпачынак, Сара зусім не магла туды прачнуцца. Ці пакуль не здаралася такога.
Цяжка жыць таксама ў сне. На жыццё моцы не хапае. Таму Сара не любіла свае нервовыя сны пра нараджэнне, смерць і цягавіты перыяд між нелагічнымі з’явамі пачатку і канца.
/// 02.02.2008 22:17 //
/// Комментировать



Першы роздум

Сара. Ёй падабалася яе імя. Калі яна вось так ішла адна па цёмнай дарозе ля пахілых, ці то восеньскіх, ці то вясновых, дрэў. Бяссэнсава здрыгануліся раптам пальцы. Яна адчувала, як недарэчна зараз бы ад марозу уцягваць у плечы галаву і абдымаць сябе, захрысваючы і без таго шчыльна зашпіленае паліто. Ісці было прыемна і па-садыстцку прыгожа. Вось так філософскі брысці проста наперад, адной, і быць спакойнай і ўпэўненай. Якой была амаль заўсёды ў адзіноце з сабой. Толькі вось калі міма пралятала цёмна-несфармаваная машына за пужліва-жоўтым святлом сваіх фараў, чамусьці з’яўлялася брыдкае атаясамаванне сябе з прастытуткай. У такі момант жадалася вельмі моцна, каб машына не заўважыла яе зусім, каб хутчэй невядомыя і нябачныя кіроўцы з адсутна-уважлівымі, заспанымі тварамі забыліся на яе падазроную постаць у шэрым тумане шашы.
Сара. Побач з людзьмі ёй гэтае імя не было даспадобы. Сучаснасці яно не пасавала. Новыя знаёмыя лічылі абавязковым адзначыць нешта габрэйскае ці біблейскае, у любым выпадку—экзатычнае. Пераплавіць імя у ласкавую і сяброўскую форму таксама ўяўлялася цяжкім. Гучала такая спроба неяк па-драўлянаму, нават смешна.
Затое Сары вельмі падабалася Одры Тату. А Одры зусім не паходзіла на Сару.
/// 01.02.2008 19:53 // Комментарии: 1 / 01.02.2008 20:40
/// Комментировать



Жадаеш

Жадаеш-- можаш прыйсци
Я зараз намалюю твой партрэт
Пэндзлик ци аловак лиецца па паперы
Думки и уяуленни. Хвали рысами кладуцца бы ляцяць
Павольная мяккая линия носа, малюю бы абводжу прывидную иснасць
Линия прыцягальных павек асалодаю заплюшчвае вочы, лашчу сумна и пяшчотна
Цени брыва у ледзь бачнай балючай напружанасци, и я ледзь дакранаюся
Далоняй павольна наношу адценни скулы и холмика шчаки
И боязна лёгка-лёгка акрэсливаю куточки и край жывых вуснау
Вусны уздрыгваюць, але не складваюцца ва усмешку
Я дасканала праводжу пальчаткай цихих фарбау их цяпло
Знаёмая и рэальная сцяжынка ласкава-паслухмяных валасоу, раскладаю кожнай пасмачкай
Адным цэлым уздыхам абдымаю шыю
Спадаю утульна на плечы
Хутким палётам заканчваю абрысы
А потым праводжу рукой трошки прагна чую асобны рэльеф майго сну
Я прачнулася туды я там и гэта ведаць и не засыпаць- акиянам заусёды жаданае страшнае небалючае шчасце…
/// 30.01.2008 16:50 // Комментарии: 5 / 02.02.2008 10:53
/// Комментировать



Анкета

Sarra

Имя: Sarra

Дислокация: Беларусь

Интересы: Арт, Кино, Литература, Музыка, Танцы, Фотография



Координаты

E-mail:



Интересные люди

SunnyTasha


Мои комментарии

matise: небо рыдалоВерстальщик: Видео с mail. rumatise: Фотосессия в конце рабочей недели


Интересные записи

SunnyTasha: Барселона-2011. День 10. Парк GuellSunnyTasha: Подарили свободу, а как с нею жить – не сказали…SunnyTasha: Барселона-2011. День 9. ДостопримечательностиSunnyTasha: Шоколадный "запой"SunnyTasha: Барселона-2011. День 7 и 8. Poble Espanyol


Внимание

Всем! Всем! Всем живым журналистам! Объединяйтесь в союзы для ведения общих тем. Подробности на сайте TheUnity.ru


Сыграем?

Маджонг Кристаллы
Линии Калейдоскоп
Коллекционер Пузыри




По организационным вопросам обращайтесь к Главному редактору
По техническим вопросам обращайтесь к Верстальщику
Мобильная версия wap.thejournal.ru
Экспорт в RSS 2.0